Усе навіны

«Урал» Ганчарэнкі ўпершыню ў сезоне патрапіў у зону вылету

30 красавіка, 09:20

29 красавіка «Урал» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарова, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога згуляў унічыю з «Рубінам» Аляксандра Мартыновіча (1:1) у матчы 26-га тура чэмпіянату Расіі.

Такім чынам упершыню ў сезоне «Урал» з 25 ачкамі за 26 матчаў апынуўся ў зоне вылету. У апошніх 8 гульнях у каманды Ганчарэнкі толькі 1 перамога, здабытая ў 23-м туры ў матчы з «Дынама» Андрэя Кудраўца (2:1). Поўная табліца тут.

Да канца сезона «Уралу» засталося згуляць з «Балтыкай» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі, «Факелам», «Арэнбургам» Міхаіла Сівакова і Цімафея Мартынава і ЦСКА. Поўны каляндар тут.

Адзначым, што «Балтыка» і «Арэнбург» з 26 ачкамі за 26 матчаў знаходзяцца ў зоне стыкаў.