Усе навіны

«Мiнспортy»: «Сумесна з АБФФ выпрацаваныя адзіныя падыходы па правядзенні Д3»

4 траўня, 10:40

Прэс-служба так званага міністэрства спорту выпусцiла заяву наконт другой лігі.

– «Мiнспортy» інфармуе, што сумесна з АБФФ выпрацаваны адзіныя падыходы па правядзенні ў сезоне 2024 года чэмпіянату Беларусі па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі.

На бліжэйшым пасяджэнні выканкама АБФФ [6 траўня] з удзелам кіраўніцтва «мiнспортy» будуць разглядацца гэта рашэнне і іншыя асаблівасці правядзення спаборніцтваў.

Акрамя таго, у мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы спаборніцтваў па футболе ўсіх узроўняў створана сумесная рабочая група, якая выпрацуе ўзгодненыя падыходы па іх арганізацыі ў наступныя сезоны.

Гэтае рашэнне будзе садзейнічаць далейшаму паступальнаму развіццю беларускага футбола, павышэнню яго масавасці, павелічэнню цікавасці гледачоў у рэгіёнах краіны, – гаворыцца ў заяве.