Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Момантамі «Гомель» даваў «Нафтану» сваімі памылкамі шанц вярнуцца ў гульню, у другім тайме мы згулялі больш строга»

4 траўня, 19:50

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў падчас пасляматчавай прэс-канферэнцыі падвёў вынікі сустрэчы з «Нафтанам» (2:0) у 7-м туры ЧБ.

– Ці задавальняе вас якасць гульні вашай каманды?

– Самае галоўнае, што мы выйгралі. Якасць гульні… Першы тайм быў добры да другога нашага гола. Момантамі мы давалі суперніку сваімі памылкамі шанец вярнуцца ў гульню, скажам так. У другім тайме гэтага ўжо было менш, мы згулялі больш строга. У прынцыпе, мы задаволены.

– З чым, на ваш погляд, як трэнера звязана такая высокая рэзультатыўнасць Эфаге, які забівае ўжо некалькі матчаў запар?

– Сплюньце. Забівае і забівае. Працуе на трэніроўках. Вось і ўсё, вось і вынік.

– І з нагоды галкіпера, як ён будзе выбірацца на наступны матч?

– Па працы ў тыднёвым цыкле.

– З чым была вялікая колькасць замен у другім тайме?

– Горача, хлопцы падселі. Трэба было проста асвяжыць нейкія пазіцыі, дадаць дынамікі, – адзначыў Гараўцоў.