Усе навіны

Раналду зрабіў 66-ы хет-трык у кар'еры

5 траўня, 10:00

Форвард «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду забіў 3 галы «Аль-Вахдэ» ў матчы 30-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Гэта яго 66-ы хет-трык у кар'еры.

39-гадовы партугальскі гулец двойчы забіў у першым тайме, на 5-й і на 12-й хвіліне матча, а ў другой палове гульні на 52-й хвіліне аформіў хет-трык.

Для Раналду гэта 40-ы матч у гэтым сезоне ў футболцы аравійскага клуба, футбаліст забіў 41 гол і аддаў 12 дзейсных перадач ва ўсіх турнірах. Статыстыка іграка тут.