Усе навіны

«Марсель» актывізаваўся ў працы над запрашэннем Фансекі, каб апярэдзіць «Мілан»

9 траўня, 17:15

«Марсель» прыкладае ўсё больш намаганняў, каб пераканаць Паўлу Фансеку ўзначаліць каманду наступнага сезона, паведаміў сайт інсайдэра Джанлукі Ды Марцыа.

Правансальцы прапанавалі яму 3-гадовы кантракт і карт-бланш на вялікі ўплыў на новы праект каманды. Яны такім чынам хочуць зрабіць лепшую прапанову, чым «Мілан», які таксама разглядае прызначэнне 51-гадовага спецыяліста.

Фансэк яшчэ не вызначыўся з будучыняй. У яго зараз ёсць дзейны кантракт з «Лілем», які завершыцца летам.

Была інфармацыя, што «Марсель» разглядае таксама кандыдатуру Маўрыцыа Сары.