Tribuna/Футбол/Блогі/Вы ж ведалі, што Холанд нарадзіўся не ў Нарвегіі? Цікавы факт з біяграфіі Эрлінга

Вы ж ведалі, што Холанд нарадзіўся не ў Нарвегіі? Цікавы факт з біяграфіі Эрлінга

Мог гуляць за іншую зборную.

30 верасня, 05:09
1
Вы ж ведалі, што Холанд нарадзіўся не ў Нарвегіі? Цікавы факт з біяграфіі Эрлінга

Эрлінг Холанд – адзін з найлепшых цэнтрфорвардаў свету. Гэта ён увесь час даказвае не толькі рэзультатыўнасцю ў матчах за «Ман Сіці», але і за зборную Нарвегіі, за якую 23-гадовы футбаліст ужо забіў 25 мячоў у 26 матчах.

Холанду засталося вызначыцца ўсяго 9 разоў, каб пабіць рэкорд Ёргена Ювэ і стаць найлепшым бамбардзірам у гісторыі сваёй зборнай. Эрлінг ужо перагнаў такіх мясцовых легенд, як Джон Кар'ю (24), Оле-Гунар Сульшэр і Турэ-Андрэ Флу (абодва – па 23).

Цікава, што ўсё магло скласціся інакш, бо ў ліпені 2000 года Эрлінг нарадзіўся ў брытанскiм Лідсе. Тым жа летам яго бацька, футбалiст Альф-Інге Холанд, якраз перайшоў з «Лідса» ў «Ман Сіці», так што першыя 3 гады жыцця будучая суперзорка правёў у Англіі. І, канешне, у яго была магчымасць гуляць за зборную Англіі, але ўсё ж Эрлiнг адчуваў сябе нарвежцам.

«Я жыў там [у Англii] толькі тры-чатыры гады, а ў Нарвегіі – значна даўжэй. Выбар на карысць Нарвегіі быў відавочным для мяне.

«Ніколі не ведаеш, што здарылася б, калі б мой бацька крыху даўжэй пагуляў у Англіі. Магчыма, я стаў бы англічанінам. Але я нарвежац і я гэтым ганаруся», – распавёў Эрлінг.

Фота: Zac Goodwin/PA Images via Getty Images

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты