Tribuna/Футбол/Блогі/Скандал пасля матчу Данія – Сан-Марына. Хёйлунд заявіў, што яго спрабаваў траўміраваць сапернік

Скандал пасля матчу Данія – Сан-Марына. Хёйлунд заявіў, што яго спрабаваў траўміраваць сапернік

І атрымаў жорсткі адказ.

Аўтар — KentYara98
18 кастрычніка, 17:22
1
Скандал пасля матчу Данія – Сан-Марына. Хёйлунд заявіў, што яго спрабаваў траўміраваць сапернік

Расмус Хёйлунд стаў аўтарам першага гола ў пераможным матчы Даніі са зборнай Сан-Марына.

Аднак, пасля матчу ён сканцэнтраваў сваю ўвагу на іншым эпізодзе, які адбыўся ў канцы сустрэчы, калі 41-гадовы цэнтральны абаронца Раберта Ды Маё ледзь не траўміраваў нападаючага, ударыўшы каленам па спіне.

Пасля гульні Хёйлунд сказаў: «Апошні фол не меў ніякага дачынення да футбола. У рэшце рэшт, гэта выглядала смяхотна. Такое парушэнне не павінна абмяжоўвацца жоўтай карткай. Гэта ўдар каленам ззаду - прамая чырвоная картка.

Гэта непаважліва. Ім не было чаго губляць, таму яны падумалі: «Ну, окей, мы можам хаця б паспрабаваць разбурыць яго кар'еру».

Падтрымаў партнёра і капітан зборнай Даніі Сімон К'ер: «Гэта яўная чырвоная картка. Хэйлунда наўмысна спрабавалі траўміраваць».

Ды Маё не стаў адмоўчвацца і адказаў суперніку ў сацсетках: «Сёння я прачытаў, што спадар «80 млн эўра» скардзіцца з-за таго, што ўчора атрымаў не самы прыемны прыём ад абаронцаў Сан-Марына.

Ну, дарагі, верагодна, у цяперашнім футболе, дзе фізічны кантакт практычна знік, ты можаш сабе дазволіць смяяцца над намі, «маленькімі супернікамі», са выродлівымі і паўтаральнымі рухамі ці ж сімуляваць пры кожнай магчымасці, спадзеючыся на тое, што VAR дасць табе пенальці.

Я б хацеў убачыць цябе 15 гадоў таму, калі толькі сапраўдныя мужчыны гулялі ў футбол! Ты расчараваў нас, Хёйлунд, поспехаў».

А вы на чыім баку?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты