Tribuna/Футбол/Блогі/«Іпсвіч» ярка адсвяткаваў вяртанне ў АПЛ пасля 22-гадовай адсутнасці, а Эд Шыран выпіў за любімы клуб келіх піва

«Іпсвіч» ярка адсвяткаваў вяртанне ў АПЛ пасля 22-гадовай адсутнасці, а Эд Шыран выпіў за любімы клуб келіх піва

«Гэта густ прамоўшна».

7 траўня, 09:43
«Іпсвіч» ярка адсвяткаваў вяртанне ў АПЛ пасля 22-гадовай адсутнасці, а Эд Шыран выпіў за любімы клуб келіх піва

4 траўня «Іпсвіч» забяспечыў сабе ўдзел у АПЛ у наступным сезоне. «Трактарысты» на сваім полі абгулялі «Хадэрсфілд» (2:0) у 46-м туры чэмпіёншыпа і гарантавалі сабе 2-ю стачку ў турнірнай табліцы, якая дае прамую пуцёўку ў эліту. Вар'яцтва ў распранальні, танцы і вельмі шмат шампанскага. Яны заслужылі гэта:

А вось што адбывалася на вуліцах:

У апошні раз «Іпсвіч» выступаў у АПЛ у сезоне 2001/2002 года. Тады клуб заняў 18 месца і пакінуў эліту. За 22 гады адсутнасці ў АПЛ «Іпсвіч» нават спускаўся ў Д3, аднак усё памянялася пасля прыходу трэнера Кірана Макенна – каманда спачатку паднялася з першай лігі ў чэмпіёншып, а затым адразу ж атрымала павышэнне да эліты. А яшчэ да поспеху мае дачыненне трохразовы лаўрэат музычнай прэміі Грэмі Эд Шыран, які з 2021-га з'яўляецца спонсарам клуба:

Сусветна вядомы спявак, таксама адзначыў поспех любімай каманды (Шыран заўзее за «Іпсвіч» з дзяцінства). На відэа брытанец робіць глыток піва, а ягоны кампаньён пытае: «які густ?». На што Шыран адказаў: «Гэта смак прамоўшэна [павышэння ў класе]».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты