Шыкоўны падвойны сэйв брамніка не выратаваў «Арсенал» ад буйной паразы
«Славія» адрываецца ад праследавацеляў.
У матчы шостага тура вышкі лідар турніру «Славія» прымала «Арсенал». Матч выклікаў вялікі ажыятаж сярод мясцовых заўзятараў, якія ўтварылі чаргу на стадыён.
Гаспадары адкрылі лік у матчы на 19-й хвіліне. Крысціян Дрос прыняў мяч у цэнтры поля, наблізіўся да штрафной і зарадзіў дакладна ў кут.
Галкіпер «Арсенала» Іван Санько прыкладваў максімальныя намаганні, каб гэты гол стаў адзіным. На 82-й хвіліне кіпер здзейсніў падвойны сэйв.
Але апошнія хвіліны ў матчы яго камандзе прыйшлося правесці ў меншасці – на 86-й хвіліне расіянін Ягор Пагостнаў атрымаў другую жоўтую і адправіўся ў распранальню.
Гэтым скарыстаўся 19-гадовы Іван Грудзько, які ў застаўшыся час аформіў дубль у вароты суперніка.
«Славія» атрымлівае чарговую перамогу на радасць мясцовым заўзятарам і адрываецца ад праследавацеляў на 3 ачкі.