Tribuna/Футбол/Блогі/У ЧБ паказалi «Чэлсі», як падзялiць пенальцi, але метад Жодзiна – не навiнка: «Гомель» так рабiў яшчэ ў 2021-м (i было каму ўспомнiць)

У ЧБ паказалi «Чэлсі», як падзялiць пенальцi, але метад Жодзiна – не навiнка: «Гомель» так рабiў яшчэ ў 2021-м (i было каму ўспомнiць)

Зрэшты, у лонданцаў знайшался свая перавага.

Аўтар — Pam-pam
1 траўня, 06:09
У ЧБ паказалi «Чэлсі», як падзялiць пенальцi, але метад Жодзiна – не навiнка: «Гомель» так рабiў яшчэ ў 2021-м (i было каму ўспомнiць)

15 красавіка падчас матча 33-га тура АПЛ «Чэлсі» – «Эвертан» гульцы гаспадароў моцна пасварылiся за права прабiць пенальцi. Мяч узяў Коўл Палмер, якi ў матчы да таго моманту забiў тры мячы, але партнёры Нікаля Джэксан і Ноні Мадуэке, здаецца, вырашылi, што калеге ўжо зашмат галоў, i сталi самi прэтэндаваць на выкананне ўдару. Джэксан наўпрост спрабаваў адабраць мяч у Палмера, але той адштурхнуў калегу.

У сітуацыю прыйшлося ўмяшацца капітану каманды Конару Галахеру – пасля яго вымовы да 11-метровай адзнакі ўсё ж падышоў Палмер. Паўабаронца рэалізаваў пенальці, аформіўшы покер, «Чэлсі» выйграў 6:0 – але асадак застаўся.

27 красавiка «Тарпеда-БелАЗ» у 6-м туры ЧБ прымала «Смаргонь» – i таксама зарабiла пенальцi, якi хацелi выканаць i Дзмітрый Лісаковіч, i Вадзім Пабудзей. Але штурханiны, як у «Чэлсi», не адбылося – пры пасрэднiцтве капiтана каманды Кiрыла Прамудрава канкурэнты вырашылi пытанне на «Камень. Нажніцы. Папера».

Пераможцам аказаўся Пабудзей, які і пайшоў бiць. Праўда, пасля «мiрнага шляху», у адрозненне ад Палмера, гулец жодзiнцаў рэалізаваць 11-метровы не здолеў. Але «Тарпеда-БелАЗ» усё роўна перамагло 2:0.

Такi метад вызначэння выканаўцы «стандарту» не новы для белфутбола – i для Пабудзея ў прыватнасцi. У 2021-м футбалiст гуляў за «Гомель», якi 30 траўня таго года ў матчы 11-га тура з «Мiнскам» зарабiў небяспечны штрафны. Выканаць яго хацелi ажно пяць футбалiстаў: Аляксандр Васiльеў, Аляксей Iваноў, Iгар Кастроў, Андрэй Салавей i Павел Чыкiда. Усе яны таксама згулялi ў «КНП» – перамог Кастроў, якi сваiм ударам забiў i ўстанавiў канчатковы лiк 5:0.

Чыкiда, якi тады прайграў, паспеў паказаць сваё майстэрства выканання штрафных у сезоне-2024.

Што тычыцца Пабудзея, у гэтым сезоне ён бiў пенальцi ўжо не ў першы раз – i мiнулыя спробы былi ўдалымi. У Суперкубку Беларусі гулец адправiў мяч у правы ніжні кут у пасляматчавай серыi – неўзабаве «Тарпеда-БелАЗ» аформiла тытул, якi Пабудзей потым святкаваў своеасаблiвым чынам.

Таксама Пабудзей рэалізаваў 11-метровы ў кубкавым чвэрцьфiнале супраць «Шахцёра».

Але цяжка cказаць, што ў «Тарпеда-БелАЗ» ёсць «штатны пенальцiст». У ЧБ-2023 жодзiнцы тройчы атрымлiвалi права на пенальці – i да мяча падыходзiлi ўсякi раз розныя футбалiсты: Аляксандр Бацiшчаў у красавiку забiў «Iслачы», Дзмiтрый Лiсаковiч у траўнi паразiў вароты БАТЭ, а Яўген Шаўчэнка ў кастрычнiку не забiў «Шахцёру». З гэтых траiх у «Тарпеда-БелАЗ» застаецца толькi Лiсаковiч.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты