Tribuna/Футбол/Блогі/Юбiлей Шкурына – 15-ы мяч у чэмпіянаце Польшчы! Дапамог абыграць лiдара турнiру

Юбiлей Шкурына – 15-ы мяч у чэмпіянаце Польшчы! Дапамог абыграць лiдара турнiру

Беларус у полымi.

Аўтар — Pam-pam
4 траўня, 22:55
Юбiлей Шкурына – 15-ы мяч у чэмпіянаце Польшчы! Дапамог абыграць лiдара турнiру

У матчы 31-га тура «Сталь» Іллі Шкурына прымала дома лідара польскага чэмпіянату «Ягелонію». Гаспадары прапусцілі ўжо на 12-й хвіліне, але намаганнямі беларускага форварда здолелі зраўняць лік – на 35-й хвiлiне Шкурын выйграў барацьбу і галавой адправіў мяч у варот гасцей.

Для 24-гадовага форварда гэты мяч стаў ужо 15-м у бягучым розыгрышы чэмпіянату. Толькi ў Эрыка Экспазiта са «Шлёнска» больш – 17.

У першыя 10 хвiлiн другога тайма гаспадары нечакана забiлi гасцям яшчэ двойчы. «Ягелонiя» здолела адказаць толькi аднойчы – i «Сталь» нечакана выйграла 3:2 пры трох ударах у створ. Цяпер «Сталь» з 41 балам займае дзявятае месца, «Ягелонiя» ж застаецца першай.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты