Tribuna/Гандбол/Блогі/«Гармата» беларускага гандбаліста Алёхіна трапіла ў топ-3 найлепшых галоў тура Еўрапейскай лігі

«Гармата» беларускага гандбаліста Алёхіна трапіла ў топ-3 найлепшых галоў тура Еўрапейскай лігі

У брамніка не было шанцаў.

Аўтар — Sam_Na_Sam
1 сакавіка, 13:05
«Гармата» беларускага гандбаліста Алёхіна трапіла ў топ-3 найлепшых галоў тура Еўрапейскай лігі

Мікалай Алёхін – адзін з самых таленавітых гандбалістаў цяперашняй зборнай Беларусі. Ураджэнец Наваполацка пачынаў кар'еру ў СКА, а потым перабраўся ў «Мяшкоў Брэст», з якім стаў чэмпіёнам краіны. Але ўлетку перспектыўны ляўша падпісаў кантракт з румынскай «Канстанцай». І зараз, у адрозненне ад «мяшкоўцаў», гуляе ў еўракубках. Нядаўні матч супраць бухарэсцкага «Дынама» Мікалай правёў вельмі яскрава. Па-першае, нараўне з зорным харватам Цындрычам стаў самым рэзультатыўным гульцом сустрэчы. Па-другое, адзін з васьмі галоў паўсярэдняга патрапіў у топ-3 самых прыгожых мячоў трэцяга тура Еўрапейскай лігі. У брамніка не было шанцаў. Дарэчы, паглядзець варта і на канкурэнтаў беларуса.

Магутнымі кідкамі з далёкай дыстанцыі Алёхін славіўся яшчэ ў Беларусі. Як бачым, свой галоўны скіл Мікалай дэманструе і на еўрапейскай арэне. Можа гэта дапаможа яму хутка патрапіць у топ-чэмпіянат?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты