Tribuna/Футбол/Блогі/У Д1 Нарвегіі патрапіць з раздзявальні на поле можна толькі праз аўтадарогу – і гэта нагадвае культавае фота Beatles

У Д1 Нарвегіі патрапіць з раздзявальні на поле можна толькі праз аўтадарогу – і гэта нагадвае культавае фота Beatles

Аўтамабілісты абураюцца.

Аўтар — Sam_Na_Sam
1 траўня, 12:21
У Д1 Нарвегіі патрапіць з раздзявальні на поле можна толькі праз аўтадарогу – і гэта нагадвае культавае фота Beatles

Клуб KFUM з Осла нядаўна прабіўся ў вышэйшую лігу. Аднак павышэнне не пазбавіла яго ад старой праблемы. Справа ў тым, што гэтая каманда свае дамашнія матчы праводзіць на стадыёне з незвычайным размяшчэннем раздзявалак. Яны знаходзяцца праз дарогу з даволі ажыўленым аўтамабільным рухам. Футбалісты пераапранаюцца і ідуць да поля прама па пешаходным пераходзе. Як ліверпульская чацвёрка на вокладцы свайго альбома. Толькі з суддзямі і дзецьмі, якія суправаджаюць гульцоў.

Выглядае гэта вельмі незвычайна і нават пацешна. Але не для ўсіх. Многія аўтамабілісты абураюцца, бо дарогу перакрываюць. З іншага боку, яны аднымі з першых даведваюцца асноўны склад каманды на гульню.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты