Усе навіны

Цяжкаатлет Зязюлін: «Мэта на Алімпіядзе – заваяваць медаль»

17 красавіка, 15:40

Беларускі цяжкаатлет Эдуард Зязюлін пракаментаваў сваё выступленне на Кубку свету і расказаў пра падрыхтоўку да Алімпіяды ў Парыжы.

– Ліцэнзію вы заваявалі, хоць на Кубку свету выступілі няўдала.

– Так, на жаль, на Кубку свету не атрымалася. Мы разумелі, што з рэйтынгу нас ужо наўрад ці нехта ссуне, ліцэнзія будзе ў нас у любым выпадку. Паспрабавалі рызыкнуць, пачаць з большай вагі, таму што паказалі сябе значна лепш на чэмпіянаце Еўропы, але нешта пайшло не так і задуманае не атрымалася.

– Алімпіяда ўжо не за гарамі. Як падрыхтоўка праходзіць?

– Падрыхтоўка да Алімпіяды ў мяне ідзе з Токіа: туды мне не ўдалося трапіць на Алімпійскія гульні. З таго часу я мэтанакіравана рыхтаваўся да Парыжа. Мы пару дзён таму прыляцелі – і я ўжо ў зале, рыхтуюся.

– Якая мэта на Алімпіядзе?

– Было б нядрэнна палепшыць маю суму, думаю, гэта дазволіць мне заваяваць медаль, – сказаў Зязюлін.