Усе навіны

Расійскі каратыст Паўлушчанка загінуў на вайне ва Украіне

8 красавіка 2023, 13:57

Расійскі каратыст Арцём Паўлушчанка памёр ад раненняў, атрыманых на вайне ва Украіне.

Паўлушчанка быў майстрам спорту па каратэ, удзельнікам зборнай каманды Валгаградскай вобласці і членам юнацкай зборнай Расіі.

Таксама Паўлушчанка браў удзел у судзействе гарадскіх і абласных спаборніцтваў.

Як паведамляе расійскі партал «Валгаград Анлайн», гібель 26-гадовага расіяніна пацвердзілі ў ваенным камісарыяце. Паўлушчанка быў лейтэнантам і членам штурмавага атрада «Шторм-Z».

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.