Усе навіны

Сілавікі затрымалі двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тхэквандо Церашкову (Dissident.by)

20 траўня, 22:40

Па даных Dissident.by, у Мінску сілавікі затрымалі двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тхэквандо Алену Церашкову.

Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Верагодна, яна знаходзіцца ў СІЗА. Дома ў яе чацвёра дзяцей.

Адзначым, што брата беларускі Максіма Вінярскага ў 2021 годзе асудзілі на пяць гадоў калоніі па артыкуле пра падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках.