Усе навіны

Заснавальнiк «Волата» Рак: «Я сумую па Беларусі, але ўсё роўна не паехаў бы туды пры тым ладзе, які там зараз. Для мяне гэта БССР 2.0»

19 красавіка 2023, 13:58

Трэнер па каратэ і заснавальнік ліквідаванага фізкультурна-спартыўнага клуба «Волат» Віталь Рак рассказаў пра свае адносіны да сучаснай лукашэнкаўскай улады ў Беларусі.

– Як даўно вы былі ў Беларусі?

– Я выехаў з Беларусі 3 студзеня дваццаць другога году. То бок я крыху больш за год па-за межамі. 

Я сумую па Беларусі, натуральна, але я разумею, што пры тым акупацыйным ладзе, якi там зараз пануе, мне месца там няма. Я не змог бы [вярнуцца], нават калі б – гіпатэтычна проста спраектуем такую сітуацыю – мне дазволілі вярнуцца, далі мне гарантыі, што не будзе ніякага пераследу, мяне не будуць там забіваць, саджаць. Я бы ўсё роўна не паехаў бы туды пры тым ладзе, які там зараз, таму што я проста не змог бы спакойна на гэта глядзець, назіраць за тым, што там зараз адбываецца. Зараз такім людзям, як я, няма месца ў сучаснай акупаванай Беларусі. Я гэта нават не хачу называць Беларуссю. Для мяне гэта БССР 2.0. Такім людзям, як я, месца там няма. І я сам не хачу там быць, – сказаў Рак.