Усе навіны

Заснавальнік ліквідаванага клуба «Волат» Рак: «Спартсмены, якія ўдзельнічаюць у праўладных мерапрыемствах, падпісваюць лісты за ўладу – здрадзілі свайму народу»

20 красавіка 2023, 17:31

Трэнер па каратэ і заснавальнік ліквідаванага фізкультурна-спартыўнага клуба «Волат» Віталь Рак распавёў пра сваё стаўленне да беларускіх спартоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

«Да тых, хто проста застаўся ў Беларусі, да ўсіх па-рознаму [стаўлюся]. Бо ва ўсіх розная сітуацыя.

Да тых, хто падпісвае лісты [за ўладу] і ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах, стаўленне негатыўнае. Бо я лічу, што яны здрадзілі свайму народу. Яны ўдзельнічаюць у варожых мерапрыемствах. Для мяне яны ворагі. Я лічу іх здраднікамі свайго народа. Здраднік – гэта самая дрэнная разнавіднасць ворага», – сказаў Рак.