Усе навіны

Заснавальнік «Волата» Рак: «У клубе быў чалавек, які паехаў ваяваць за ДНР у 2014 годзе. Ён вярнуўся і хацеў прыйсці на трэніроўку. Яму сказалі, што мы не падтрымліваем той бок, і ты не можаш з намі трэніравацца»

20 красавіка 2023, 19:08

Трэнер па каратэ і заснавальнік ліквідаванага фізкультурна-спартыўнага клуба «Волат» Віталь Рак распавёў пра былога члена «Волата», які прымаў удзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе.

«Ёсць шмат людзей, якія трэніраваліся пад маім кіраўніцтвам і зараз ваююць ва Украіне. За Украіну. У розных падраздзяленнях. І шмат было тых, хто трэніраваўся пад маім кіраўніцтвам, і тых, хто трэніраваўся проста ў «Волаце». «Волат» быў вялікім клубам. Там было шмат трэнераў, шмат людзей. Не ўсе трэніраваліся асабіста ў мяне. Але шмат.

Нават былі людзі, якія ваявалі за Украіну, пачынаючы з 2014 года. Іх было не так шмат, як зараз. Але яны былі ўжо тады. Былі адзін чалавек, які паехаў [ваяваць] за ДНР у 2014 годзе. Ён потым вярнуўся і хацеў прыйсці на трэніроўку. Але мы яго ўжо не ўзялі ў клуб. Яму так і сказалі, што мы не падтрымліваем той бок, і ты не можаш з намі трэніравацца», – сказаў Рак.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.