Усе навіны

Рак запрасіў на адкрыццё ў Варшаве спартыўнага клуба «Волат», дзе выступіць Піт Паўлаў з N.R.M.

12 верасня, 12:31

Беларускі трэнер па каратэ Віталь Рак аб'явіў аб адкрыцці ў Варшаве фізкультурна-спартыўнага клуба «Волат». Цырымонія запланавана на 16 верасня.

– Мы вярнуліся, каб дзейнічаць згодна з мэтамі і перакананнямі, якія ніколі не змяняліся, – бараніць, мацаваць і развіваць нашую Нацыю праз забеспячэнне якаснай фізічнай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі і выхавання беларусаў усіх узроставых груп, а ў першую чаргу – дзяцей і моладзі!

Выхоўваць і рыхтаваць вольных, дужых і актыўных беларусаў, якія вернуцца гаспадарамі на сваю зямлю, – сказаў Рак.

Цырымонія адкрыцця пройдзе 16 верасня ў 12.00 у Варшаве па адрасе Warszawa, Mokotów, ul. Malawskiego, 6.

Падчас цырымоніі чакаецца выступы беларускіх дудароў і Піта Паўлава з N.R.M. Завершыцца мерапрыемства фуршэтам.