💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Сёння будзе разгледжана апеляцыя па справе экс-кіраўніка федэрацыі рэгбі Данілевіча

14 ліпеня, 10:11

Сёння, 14 ліпеня, у рэжымным «вярхоўным судзе» будзе разгледжана апеляцыя па справе былога кіраўніка федэрацыі рэгбі і спартыўнага адваката Аляксандра Данілевіча. Паседжанне пройдзе ў закрытым рэжыме. Рашэнне будзе прымаць «суддзя» Эдгар Марцірасян.

Нагадаем, Данілевіч быў затрыманы ў Беларусі 21 мая 2022 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Ён узначальваў Беларускую федэрацыю рэгбі з 2012 па 2016 гады. Як юрыст прыцягваўся ў якасці арбітра да разбору спраў у міжнародным Спартыўным арбітражным судзе. У 2020-м абараняў шэраг спартоўцаў, на якіх у Беларусі заводзілі адміністрацыйныя справы. У 2022-м падпісаў зварот беларускіх адвакатаў і юрыстаў супраць вайны ва Украіне.

10 красавіка Данілевіч бы прыгавораны да 10 гадоў зняволення па ч. 3 арт. 361 (апісвае пакаранне за заклікі да санкцый у выглядзе да 12 гадоў пазбаўлення волі) і ч.1 арт. 361-4 (апісвае пакаранне за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» ў выглядзе да 6 гадоў пазбаўлення волі) КК Лукашэнка.