World Sailing працягнула нядопуск расейцаў і беларусаў ад спаборніцтваў па ветразным спорце да красавіка 2024 года
Міжнародная федэрацыя паруснага спорту (World Sailing) пакінула ў сіле адхіленне расійскіх і беларускіх спартсменаў ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай да красавіка 2024 года.
У арганізацыі адзначылі, што абставіны, якія прывялі да адхілення спартсменаў, істотна не змяніліся.
Нагадаем, што 1 сакавіка 2022 года World Sailing адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.
Зараз World Sailing накіравана на вяртанне спартсменаў з расімі і беларускімі пашпартамі ў красавіку 2024 года ў нейтральным статусе, пры гэтым яны могуць удзельнічаць у кваліфікацыйных стартах да Алімпіяды-2024 у Парыжы.