Tribuna/Футзал/Блогі/26:0! Дзяўчаты футзальнай «Сталіцы» паказалі гандбольную выніковасць

26:0! Дзяўчаты футзальнай «Сталіцы» паказалі гандбольную выніковасць

Праўда, суперніц крыху шкада.

Аўтар — Sam_Na_Sam
6 лютага, 23:08
26:0! Дзяўчаты футзальнай «Сталіцы» паказалі гандбольную выніковасць

Дзіўны матч быў згуляны ў чэмпіянаце Беларусі па футзале сярод жаночых каманд. У спарткомплексе МАПІД сустракаліся «Педуніварсітэт» і «Сталіца». Пачнем з таго, што гаспадары спазніліся. Што ўжо выклікае здзіўленне. Праз паўгадзіны пасля запуску трансляцыі суперніцы ўсё яшчэ павольна перакочвалі мяч на сваёй палове. Але дачакаліся.

Магчыма спазненне і стала прычынай таго, што адбывалася пасля. Студэнткі «сухімі» пратрымаліся толькі 20 секунд. За першы тайм прапусцілі 17 галоў. А фінальная сірэна зафіксавала лік 26:0. Дзяўчаты са «Сталіцы» маглі забіць і больш. Але, мяркуючы па развіццю падзей, страцілі цікавасць да сустрэчы. Гулялі ў дзяцінстве ў футбол на адны вароты? Нешта падобнае было ў гэтым выпадку.

Чаму MVP у складзе «Сталіцы» была прызнана Ліяна Мірашнічэнка цалкам зразумела – у яе тры галы і восем асістаў. А вось падобнае званне ў брамніцы «Педуніварсітэту» Евы Вяжаль, якая прапусціла 26 галоў, выглядае дзіўна. Дарэчы, снежаньскі матч паміж гэтымі камандамі скончыўся са сціплым лікам 6:1.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты