Tribuna/Тэніс/Блогі/Сяброўка Сабаленкі рассталася са сваім зорным партнёрам і параўнала сітуацыю з гісторыяй былой першай ракеткі

Сяброўка Сабаленкі рассталася са сваім зорным партнёрам і параўнала сітуацыю з гісторыяй былой першай ракеткі

Ці знойдзе беларуска час для сяброўскай падтрымкі?

Аўтар — Pam-pam
10 траўня, 18:26
Сяброўка Сабаленкі рассталася са сваім зорным партнёрам і параўнала сітуацыю з гісторыяй былой першай ракеткі

Не сакрэт, што беларуская тэнісістка Паола Бадоса сябруе з беларускай Арынай Сабаленкай. У сярэдзіне красавіка на турніры ў Мадрыдзе іспанка літаральна рыдала на плячы падпісанткі за рэжым, калі вымушана была спыніць барацьбу на корце супраць Сабаленкі з-за траўмы.

А ў пачатку траўня ў Бадосы здарылася «траўма» сардэчная – тэнісістка заявіла, што расталася з восьмым нумарам рэйтынгу АТР грэкам Стэфанасам Цыцыпасам.

«Пасля доўгіх разважанняў і ўсіх тых момантаў, якія перажытыя разам, мы са Стэфанасам разышліся на сяброўскай ноце. Наш шлях быў поўны кахання і досведу. І мы як сябры, якія неверагодна адзін аднаго паважаюць, прынялі рашэнне ісці далей сваімі дарогамі», – напісала дзяўчына ў сваіх сацсетках.

Раман гэтай пары працягнуўся ўсяго каля года – першая інфармацыя з'явілася мінулай вясной, а ў чэрвені 2023-га тэнісісты пацвердзілі чуткі і нават завялі сумесны акаўнт у інстаграм пад пацешнай назвай «Цыцыдоса», у якім было 87 000 падпісчыкаў. Цяпер гэтая старонка недаступная.

Да адносін з Бадосай Цыцыпас сустракаўся з грачанкай Тэадорай Петалас, але пара не вытрымала выпрабаванне адлегласцю і ў 2021-м годзе распалася. Доўгі час грэк хадзіў у статусе халасцяка, пакуль, нарэшце, не пачаў сустракацца з іспанскай тэнісісткай. Ён называў Бадосу роднаснай душой і казаў, што ніколі не адчуваў такой цягі ні да адной жанчыны.

Бадоса да Цыцыпаса састаяла ў адносінах з кубінскім акцёрам і мадэллю Хуанам Бетанкурам. Яшчэ ў пачатку 2023 года ў іх было шмат сумесных фатаграфій, але потым яна ўсе іх выдаліла. Відаць, тады іспанка і сустрэла грэка.

Тэнісісты праводзілі разам амаль увесь вольны час , пастаянна трапляючы на старонкі глянцу і таблоідаў. Іспанскія СМІ некалькі разоў пісалі аб вяселлі, якое вось-вось адбудзецца, але да гэтага так і не дайшло.

Каментуючы разрыў, Бадоса параўнала сваю сітуацыю з расставаннем былой першай ракеткі свету Марыяй Шарапавай і тэнісістам Рыгорам Дзімітравым, якія прынялі рашэнне сканцэнтравацца на сваіх карʼерах:

«Калі ў нас па асобнасці ўсё было добра – у адносінах таксама ўсё было ў парадку. У іншыя моманты кожнага з нас свая карʼера, свае праблемы, і часам лепш усё гэта падзяліць.

Гэта шмат у чым нагадвае мне гісторыю Марыі [Шарапавай] і Рыгора [Дзімітрава], дзе ты сустракаеш патрэбнага чалавека, але, магчыма, у не падыходны момант. У нас падобная сітуацыя».

Ну а пакуль іспанка перажывае складаны момант у яе сяброўкі, падобна, усё ў парадку на асабістым фронце – Сабаленку неаднаразова заўважалі ў кампаніі мільянера з Бразіліі, і нават злавілі іх пацалунак.

Цікава, ці знойдзе падпісантка за рэжым час для падтрымкі сваёй сяброўкі?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты