Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Тэхналагічна, але малалюдна. Сусветны ралі-крос на пачатку сваёй новай эры не здзівіў колькасцю ўдзельнікаў

Тэхналагічна, але малалюдна. Сусветны ралі-крос на пачатку сваёй новай эры не здзівіў колькасцю ўдзельнікаў

Чэмпіянат свету па ралі-кросе стаў электрычным і ў мінулыя выхадныя ў нарвежскім Хэле нарэшце пачаў свой першы ў новай эры сезон. І хоць чатырохразовы і дзейсны чэмпіён Йохан Крыстоферсан перамог у прыгожай барацьбе, колькасць удзельнікаў пакінула вельмі шмат пытанняў.

19 августа 2022, 00:23
Тэхналагічна, але малалюдна. Сусветны ралі-крос на пачатку сваёй новай эры не здзівіў колькасцю ўдзельнікаў

Чэмпіянат свету па ралі-кросе стаў электрычным і ў мінулыя выхадныя ў нарвежскім Хэле нарэшце пачаў свой першы ў новай эры сезон. І хоць чатырохразовы і дзейсны чэмпіён Йохан Крыстоферсан перамог у прыгожай барацьбе, колькасць удзельнікаў пакінула вельмі шмат пытанняў.

Канечне, якасць важнейшая за колькасць, што ўжо амаль паўгода даказваюць Узброеныя сілы Украіны. 24 лютага на іх зямлю прыпёрлася незлічоная арда расійска-фашысцкіх захопнікаў, якая ўсё роўна аказалася не ў стане зламаць дух абаронцаў Украіны і не прымусіла яе скарыцца.

Нашым паўднёвым суседзям і сябрам па-ранейшаму цяжка, бо звар’яцелы расійскі дыктатар адмаўляецца прызнаваць бессэнсоўнасць сваёй авантуры. Аднак яго войска змагаецца немаведама за што супраць сапраўдных герояў, патрыётаў і вольных людзей, прафесійных і матываваных.

Ім дапамагаюць і лепшыя прадстаўнікі беларускага народа, якія адначасова рыхтуюць вызваленне нашай радзімы ад мясцовага калгаснага фашызму. Ён цалкам залежыць ад расійскага, і ваенная параза таго непазбежна прывядзе да краху і гэты. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Агрэсар асуджаны на тэхналагічны (а потым і сацыяльны і палітычны) заняпад, тады як свет рухаецца наперад. Паступова адказваецца ад нафты і па магчымасці развівае электрычны транспарт, што адлюстроўваецца і на гонках. Формулу Е і роднасную ёй пазадарожную серыю Extreme E мы добра ведаем, а цяпер «зялёным» і электрычным стаў і сусветны ралі-крос.

Праўда, ён жа прадэманстраваў, што шлях да поўнай электрамабільнасці хуткім і кароткім не будзе. І новыя машыны з іх рухавікамі на абедзвюх восях, што выдаюць агулам 680 конскіх сіл магутнасці і 880 Ньютан-метраў круцільнага моманту – гэта, канечне, файна. Але расці арганізатарам ёсць куды, бо восем удзельнікаў для чэмпіянату свету замала. Зрэшты, у апошнія «бензінавыя» гады ў WRX таксама далёка не на кожным этапе стартавая ведамасць уражвала даўжынёй. Таму будзем лічыць, што ўсё наперадзе.

Тым больш што з чыста спартыўнага гледзішча першы этап у Нарвегіі ў прынцыпе атрымаўся. На трасу Лянкебанэн сусветны ралі-крос прыехаў упершыню за тры гады. Аднак Йохан Крыстоферсан, відаць, памятае яе добра, таму што па выніках кваліфікацыйных заездаў першым быў менавіта ён.

А вось у першым паўфінале ў яго здарыўся канфуз. У бензінавую эпоху ён быў адным з лепшых на старце. Кранацца на электрычных машынах нават прасцей – не трэба працаваць счапленнем, проста даві на акселератар. Аднак калі ўсе гэта зрабілі, машына шведа (афіцыйна яна называецца Volkswagen RX1e, але гэта ўмоўнасць, бо толькі кузавам яна ад астатніх і адрозніваецца) засталася стаяць на месцы.

Праз некалькі секунд паехаў і Крыстоферсан, але, вядома, апынуўся ён на чацвёртай і апошняй пазіцыі. Аднак не разгубіўся і здолеў прарвацца на другую, чаго яму хапіла для праходу ў фінал. Гэтаму, зрэшты, паспрыяў і сход з дыстанцыі Рэнэ Мюніха, а таксама брак досведу дэбютанта Густава Бергстрома. Зрэшты, нарвежац Оле Крысціан Вэйбі таксама праводзіць першы сезон у WRX, а ў першым паўфінале перамог.

У другім перамог фін Ніклас Гронхольм, які да апошняга змагаўся з чэмпіёнам 2019 года Цімі Хансэнам, чый малодшы брат Кэвін сышоў з дыстанцыі на самым старце са зламанай задняй падвескай. Трэцяй фінішавала яшчэ адна дэбютантка Клара Андэрсан.

Ну а ў фінале ў Крыстоферсана ўсё прайшло гладка. Папіхаўшыся на старце з канкурэнтамі, ён на першым кругу захапіў лідарства, у правільны момант наведаў джокер-пятлю і адкрыў новую эру сусветнага ралі-кросу перамогай. Хансэн заняў другое месца, Вэйбі трэцяе. У тым жа парадку яны размяшчаюцца і ў чэмпіянаце, дзе ў Йохана 20 ачкоў, у Цімі 16, а ў Оле Крысціана – 13.

У Нарвегіі былі прадстаўленыя і тры малодшых катэгорыі, у тым ліку электрычная RX2e, у якой мацнейшым стаў 16-гадовы бельгіец Віктар Вранкс, якога трэніруе яго суайчыннік і дзейсны чэмпіён Гіём дэ Рыдэр. У катэгорыі Euro RX1 перамог мясцовы любімец Андрэас Бакеруд, які выступае на Audi S1, а ў Euro RX3 – бельгіец Кобэ Паўэльс на Audi A1.

Усе наступныя этапы гэтага сезона WRX будуць спаранымі. Другі і трэці пройдуць у сталіцы Латвіі Рызе 3 і 4 верасня.

Другие посты блога

Все посты