Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Майстар-клас па прарыву. У Барселоне каманда Prema Racing даказала, што не проста так лідзіруе ў ELMS

Майстар-клас па прарыву. У Барселоне каманда Prema Racing даказала, што не проста так лідзіруе ў ELMS

Тэхніка ў Еўрапейскай серыі Ле Ман, у адрозненні ад Формулы 1, практычна аднолькавая ва ўсіх. Таму на першы план выходзіць гоначнае майстэрства, і ў пілотаў каманды Prema Racing Ларэнца Каломба, Луі Дэлетраза і Фердзінанда Габсбурга яно яўна ёсць.

1 сентября 2022, 01:09
Майстар-клас па прарыву. У Барселоне каманда Prema Racing даказала, што не проста так лідзіруе ў ELMS

Фота: ELMS

Тэхніка ў Еўрапейскай серыі Ле Ман, у адрозненні ад Формулы 1, практычна аднолькавая ва ўсіх. Таму на першы план выходзіць гоначнае майстэрства, і ў пілотаў каманды Prema Racing Ларэнца Каломба, Луі Дэлетраза і Фердзінанда Габсбурга яно яўна ёсць.

Ва ўсе часы ў войнах вырашала не колькасць войскаў, а іх прафесіяналізм, дысцыплінаванасць і матываванасць. З усімі гэтымі паказчыкамі ў расійска-фашысцкіх захопнікаў, калі яны напалі на Украіну, была бяда. Таму прасунуцца на асобных участках фронту ў іх атрымалася толькі дзякуючы колькасці і таму, што Украіна беражэ сваіх абаронцаў.

Цяпер жа вораг выявіў, што Узброеныя сілы Украіны на самой справе прафесіянальныя, дысцыплінаваныя і матываваныя. І, што галоўнае, сваю радзіму ўкраінцы любяць па-сапраўднаму, а не па загадзе нейкіх прапагандыстаў. Таму з контрнаступленнем яны не спяшаюцца, аддаючы перавагу якасці, а не хуткасці.

Гэта вайна канчаткова разваліць расійскую імперыю, якая цягам усёй гісторыі будавалася толькі на крыві і гвалце. Перамога Украіны неабходная і ўсім яе суседзям, асабліва беларусам. Наша зямля акупаваная ворагам цалкам праз здраду тутэйшага дыктатара, які і тыдню не працягне без свайго гаспадара, чый лёс прадвызначаны яшчэ паўгода таму. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Цярпенне ёсць адным з фактараў, які дапаможа Ўзброеным сілам Украіны. Яно ж часта з’яўляецца ключом да поспеху ў доўгіх гонках, якія не выйграюцца на старце. Хаця зыход гонкі 4 гадзіны Барселоны, што прайшла ў нядзелю, фактычна вызначыўся ў самым яе пачатку імклівым прарывам будучых пераможцаў з дзявятага экіпажа каманды Prema Racing.

Кваліфікаваліся Ларэнца Каломба, Луі Дэлетраз і Фердзінанд Габсбург толькі сёмымі. Пачынаў гонку аўстрыйскі наследны прынц, які адразу прарваўся на пятую пазіцыю, але далей яму якраз прыйшлося пацярпець. Ужо на другім кругу на трасу выехаў аўтамабіль бяспекі, бо на другім адбылося адразу два здарэнні – аварыя восемдзесят трэцяга жаночага экіпажа Iron Lynx і сутыкненне двух прататыпаў малодшай катэгорыі LM P3.

Узначальваў гонку з самага старту шэсцьдзесят пяты экіпаж уладальнікаў поўлу – гоншчыкаў каманды Panis Racing Жульена Каналя, Нікаля Жамэна і Йоба ван Уйтэрта. На другую пазіцыю да нейтралізацыі заезду паспеў падняцца Саліх Юлук з Racing Team Turkey, які паспеў абагнаць Нікласа Кройтэна з трыццаць сёмага экіпажа Cool Racing. І нават атакаваў Каналя, але той першую пазіцыю абараніў.

Праўда, на восьмым кругу Юлук прапусціў і Кройтэна, і Габсбурга, які пасля рэстарту адыграў яшчэ адну пазіцыю. Паміж ім і Кройтэнам размен пазіцыямі адбыўся некалькімі кругамі пазней. А праз трыццаць восем хвілін пасля старту Фердзінанд узначаліў гонку. Яго з Каломба і Дэлетразам экіпаж не саступаў нікому лідарства да самага фінішу, атрымаўшы заслужаную перамогу.

Другое месца ў абсалюце і ў  LM P2 занялі Каналь, Жамэн і ван Уйтэрт, а Кройтэн з Нікаля Лап’ерам і Е Іфэем замкнулі першую тройку. Юлуку з Чарлі Іствудам і Джэкам Эйткенам не пашанцавала, і яны адкаціліся на дзясятае месца.

У катэгорыі LM P3 перамаглі Чарльз Крус, Нікалас Піна і Гільермэ Алівэйра з трынаццатага экіпажа Inter Europol Competition. Першы з іх гонку пачынаў, і на пару з Джошуа Кэйгілам з другога экіпажа United Autosports апярэдзіў сямнаццатую машыну ўладальнікаў поўла – Морыса Сміта, Майкла Бэнама і Мальтэ Якабсэна з Cool Racing.

Паміж Крусам і Кэйгілам некалькі кругоў было не болей за пару дзясятых секунды, і Джошуа ў выніку абагнаў Чарльза. Аднак пазней двойчы памыліўся і дапусціў развароты. Першы раз гэта каштавала яму лідарства, а другі адкінуў яго яшчэ далей. Гонку ён з Бэйлі Войсінам і Фінам Герсітцам скончыў толькі на дзявятым месцы.

Праўда, і ў трынаццатага экіпажа не ўсё было гладка – Піна ў сваю змену некалькі разоў парушаў межы трасы, за што за дзесяць хвілін да сканчэння часу гонкі адхапіў 10-секундны штраф. Аднак ад бліжэйшых пераследнікаў – Себасцьяна Альварэса, Аляксандра Буханцова і Тома ван Румпая, якія і занялі другое месца – Нікалас здолеў адарвацца на 15,2 секунды. Сміт, Бэнам і Якабсэн занялі трэцяе месца.

У LM GTE ці не самая вялікая драма адбылася на старце – у выніку кантакту з дзясятым прататыпам каманды Eurointernational сваю Ferrari 488 GTE Evo разбіла Сара Баві. Напярэдадні разам са сваімі каляжанкамі па восемдзесят трэцім экіпажы Iron Lynx Мішэль Гацінг і Дорыан Пін заваявалі другую стартавую пазіцыю, але за перамогу так і не пабароліся.

Іх сход дапамог семдзесят сёмаму экіпажу Proton Competition – Крысціану Рыду, Ларэнца Ферары і Джанмарыі Бруні. Яны навязалі барацьбу ўладальнікам поўлу з шэсцьдзесят дзявятага экіпажа Oman Racing with TF Sport у складзе Ахмада Аль Харці, Марка Сорэнсэна і Сэмюэля дэ Хаана. Гонка для іх прайшла меней удала чым кваліфікацыя – фінішавалі яны толькі дзясятымі.

У Рыда, Ферары і Бруні ўсё прайшло выдатна, і яны перамаглі, даволі ўпэўнена пралідзіраваўшы большую частку дыстанцыі. Другое месца занялі Данкан Кэмеран, Мэцью Грыфін і Дэвід Перэл з пяцьдзесят пятага экіпажа Spirit of Race. Трэцімі фінішавалі гоншчыкі шэсцьдзесят шостага экіпажа JMW Motorsport Джакама Петрабэлі, Шон Хадспэт і Мігель Маліна.

Пасля чатырох этапаў сезона Еўрапейскай серыі Ле Ман з 85 баламі лідзіруюць Prema Racing у заліку каманд LM P2 і Габсбург, Каломба і Дэлетраз у заліку гоншчыкаў. На другую пазіцыю вярнуліся Panis Racing і ван Уйтэрт з Каналем і Жамэнам, у якіх 64 балы, а на трэцюю падняліся United Autosports і Данкан Тапі, Філіп Хансан і Том Гамбл, якія ў Барселоне фінішавалі чацвёртымі – у іх 48 балаў.

Cool Racing і Якабсэн са Смітам і Бэнамам, у якіх 59 ачкоў, захоўваюць лідарства ў LM P3. Крус, Алівэйра і Піна з камандай Inter Europol Competition падняліся на другую пазіцыю і маюць 54 ачкі. Замыкаюць першую тройку RLR MSport і Алекс Кападзіа, Міхаэль Йенсэн і Нік Адкок, якія ў Барселоне фінішавалі шостымі.

У LM GTE з 69-цю баламі лідзіруюць Proton Competition і Рыд, Бруні і Ферары. Spirit of Race з Кэмеранам, Грыфінам і Перэлам выйшлі на другую пазіцыю і маюць 41 бал, на адзін апярэджваючы Kessel Racing і Такешы Кімуру, Фрэдэрыка Шандорфа і Мікела Йенсэна, якія ў Барселоне занялі чацвёртае месца.

Ў сезоне ELMS застаецца яшчэ два этапы. Наступны пройдзе на прыгожай Спа-Франкаршам 23-25 верасня.

Другие посты блога

Все посты