Памёр A. Джэй Сімпсан
11 красавіка, 18:51
Усе навіны

Сяміразовы ўладальнік Супербоўла Брэдзі завяршыў кар'еру

1 лютага 2023, 17:25

Сяміразовы пераможца Супербоўла Том Брэдзі абвясціў аб завяршэнні карʼеры.

«Я завяршаю карʼеру. Ведаю, што ў мінулы раз гэты працэс быў даволі складаным, таму калі я прачнуўся сёння раніцай, то вырашыў проста націснуць кнопку запісу і спачатку паведаміць вам.

Я не буду шматслоўным. Вы можаце атрымаць толькі адно надзвычай эмацыйнае эсэ аб завяршэнні карʼеры. Маё вы ўбачылі ў мінулым годзе, таму шчыра дзякую кожнаму з вас за падтрымку», – сказаў Брэды.

45-гадовы Брэйдзі таксама абвяшчаў, што завяршае карʼеру 1 лютага 2022, а праз 40 дзён змяніў сваё рашэнне і вярнуўся, каб гуляць за «Тампа-Бэй».