Карыстальніцкае пагадненне і палітыка канфідэнцыйнасці

1. Агульныя ўмовы выкарыстання карыстальнікамі сеткi Інтэрнэт сайта Tribuna.com

Дадзенае Карыстальніцкае пагадненне (далей – «Пагадненне») устанаўлівае ўмовы і правілы выкарыстання карыстальнікамі сеткі Інтэрнэт сайта Tribuna.com (далей – «Сайт»), у тым ліку:

  • умовы выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на Сайце;
  • умовы размяшчэння матэрыялаў (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, тэкставыя матэрыялы, фота/карцiнкі, каментары) карыстальнікамі сеткі Інтэрнэт на Сайце.

А таксама вызначае парадак збору, апрацоўкі і абароны інфармацыі, якая змяшчае персанальныя дадзеныя фізічных асоб. Інтэрнэт-прадстаўніцтва (далей – «Сайт») з’яўляецца сістэмай інтэрактыўнага абслугоўвання ў рэжыме рэальнага часу, якая эксплуатуецца ў сусветнай сетцы Інтэрнэт (далей – «Сетка») і ўключае інфармацыйныя паслугі і даныя, што даюцца Адміністрацыяй Сайта і трэцімі асобамі. Выкарыстанне Сайта карыстальнiкам Сеткі азначае, што карыстальнiк Сеткі прымае і абавязваецца выконваць усе ніжэйпрыведзеныя ўмовы дадзенага Пагаднення. Дадзенае Пагадненне цалкам або чаткова можа быць зменена Адміністрацыяй Сайта ў любы час без якога-небудзь спецыяльнага паведамлення. Новая рэдакцыя Пагаднення ўваходзiць у сілу з моманту яе апублікавання на Сайце.

2. Умовы выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайце Tribuna.com

I. Сайт змяшчае матэрыялы, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, таварныя знакі і іншыя матэрыялы, якiя ахоўваюцца законам, уключаючы, але не абмяжоўваючыся, тэксты, фатаграфіі, відэаматэрыялы, графічныя матэрыялы, музычныя і гукавыя творы. Пры гэтым увесь змест Сайта ахоўваецца аўтарскім правам як твор, створаны калектыўнай творчай працай, у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусi аб аўтарскім праве і сумежных правах. Адміністрацыі Сайта належыць аўтарскае права на выкарыстанне зместу Сайта (у тым ліку права на падбор, размяшчэнне, сістэматызацыю і пераўтварэнне даных, якія змяшчаюцца на сайце Tribuna.com, а таксама на самі зыходныя даныя), акрамя выпадкаў, асобна пазначаных у змесце апублікаваных на Сайце матэрыялаў. Адлюстраваныя на сайце Tribuna.com звесткі з'яўляюцца інфармацыяй, якая належыць адміністрацыі Сайта на правах уласнасці. Выкарыстанне такой інфармацыі дапускаецца толькі з актыўнай гіперспасылкай Tribuna.com, якая вядзе на by.tribuna.com. Указаныя ў дадзеным раздзеле Пагаднення палажэнні прадугледжваюць абарону інтарэсаў адміністрацыі Сайта і трэціх асоб, якія з'яўляюцца ўладальнікамі правоў у дачыненні да зместу («кантэнту») Сайта. Пры гэтым усе гэтыя ўладальнікі правоў маюць права скарыстацца сваімі правамі, указанымі ў дадзеным Пагадненні, самастойна.

II. Карыстальнік Сеткі не мае права ўносіць змены, публікаваць, перадаваць трэцім асобам, удзельнічаць у продажы або ўступцы, ствараць вытворныя прадукты ці іншым чынам выкарыстоўваць, часткова ці цалкам, змест Сайта, выключэнне складаюць выпадкі выкарыстання размешчаных тэкставых матэрыялаў у аб'ёме не больш за 300 (трыста) знакаў без уліку знакаў прыпынку (выкарыстанне любых фотаматэрыялаў і графічных матэрыялаў не дапускаецца без згоды адміністрацыі Сайта). У выпадках цытавання матэрыялаў, правы на якія належаць адміністрацыі Сайта, гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Карыстальнік Сеткі можа загружаць («пампаваць») з Сайта матэрыялы, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, толькі для асабістага выкарыстання. Калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах, не дапускаецца капіраванне, распаўсюджванне, перадача трэцім асобам, апублікаванне або іншае выкарыстанне ў камерцыйных мэтах матэрыялаў, загружаных з Сайта, без атрымання пісьмовага дазволу адміністрацыі Сайта або іншага законнага ўладальніка аўтарскіх правоў. У выпадку атрымання дазволу на капіраванне, распаўсюджванне, апублікаванне або іншае выкарыстанне матэрыялаў сайта, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, такое капіраванне, распаўсюджванне, апублікаванне або іншае выкарыстанне не дапускаецца без паведамлення пра належнасць аўтарскага права або са змяненнем цi выключэннем імя аўтара і/цi таварнага знака.

3. Умовы размяшчэння матэрыялаў карыстальнікамі Сеткі на сайце Tribuna.com

I. Карыстальнік Сеткі абавязваецца выкарыстоўваць Сайт толькі ў законных мэтах. Карыстальнік Сеткі абавязваецца не размяшчаць на Сайце і не накіроўваць куды-небудзь праз/пры дапамозе Сайта любыя матэрыялы наступнага характару:

  • якiя парушаюць заканадаўства, змяшчаюць пагрозы і абразы, дыскрэдытуюць іншых асоб, парушаюць правы грамадзян на прыватнае жыццё або публічны парадак, маюць характар непрыстойнасці;
  • якiя парушаюць у той ці іншай ступені гонар і годнасць, правы і інтарэсы, што ахоўваюцца законам, іншых асоб;
  • якія спрыяюць ці змяшчаюць заклікі да распальвання рэлігійнай, расавай ці міжнацыянальнай нязгоды, утрымлiваюць спробы распальвання варожасці ці заклікі да гвалту;
  • а таксама іншыя матэрыялы, якія заахвочваюць іншых асоб да супрацьпраўных паводзінаў, што цягнуць крымінальную, грамадзянска-прававую і іншую адказнасць або якім-небудзь чынам парушаюць палажэнні заканадаўства.

Любыя дзеянні карыстальніка Сеткі, якія, на думку Адміністрацыі Сайта, абмяжоўваюць або перашкаджаюць ажыццяўленню правоў іншага карыстальніка Сеткі, які выкарыстоўвае Сайт, не дапускаюцца.

II. Карыстальнік Сеткі абавязваецца не размяшчаць на Сайце і не накіроўваць праз/з дапамогай Сайта матэрыялы, якія з'яўляюцца рэкламай якіх-небудзь тавараў або паслуг, без атрымання папярэдняй выказанай згоды адміністрацыі Сайта. Карыстальнік Сеткі абавязваецца не выкарыстоўваць Сайт для рэкламы ці іншага стымулявання збыту любых тавараў і паслуг у любой форме, уключаючы, але не абмяжоўваючыся, стымуляванне карыстальнікаў да падпіскі на іншую сістэму інтэрактыўнага абслугоўвання, што з'яўляецца канкурэнтам Сайта.

III. Карыстальнік Сеткі абавязваецца не загружаць, размяшчаць або іншым чынам выкарыстоўваць на Сайце якія-небудзь матэрыялы, што ахоўваюцца заканадаўствам аб інтэлектуальнай уласнасці (у тым ліку аўтарскім правам, заканадаўствам аб таварных знаках), і іншыя матэрыялы, якія ахоўваюцца заканадаўствам, без атрымання выказанага дазволу ўладальніка правоў на матэрыял, якi ахоўваецца. Пры гэтым цяжар даказвання таго, што размяшчэнне на Сайце карыстальнiкам Сеткі матэрыялаў не парушае аўтарскія, сумежныя і іншыя правы трэціх асоб на матэрыялы, якія размяшчаюцца, ляжыць на карыстальнiку Сеткі.

IV. Карыстальнік Сеткі пагаджаецца з тым, што ён нясе аднаасобную поўную адказнасць у адносінах да матэрыялаў, якія размяшчаюцца на Сайце, у тым ліку за змест такіх матэрыялаў, адпаведнасць іх патрабаванням заканадаўства, за парушэнні правоў трэціх асоб на матэрыялы, якія размяшчаюцца карыстальнікам Сеткі, і пакрывае любую шкоду, якая ўзнікае ў выніку такіх парушэнняў, а таксама любую шкоду, якая ўзнікае з прычыны загрузкі на Сайт такіх матэрыялаў.

V. Пры размяшчэнні якіх-небудзь матэрыялаў у раздзелы Сайта для ўсеагульнага карыстання карыстальнiк Сеткі тым самым аўтаматычна дае адміністрацыі Сайта (ці пацвярджае, што ўладальнік такіх матэрыялаў даў адміністрацыі Сайта) бясплатнае, пастаяннае, безадзыўнае, невыключнае права на выкарыстанне, узнаўленне, змяненне, рэдагаванне, апублікаванне , пераклад і распаўсюджванне такіх матэрыялаў (часткова ці цалкам) на тэрыторыі ўсіх краін свету і/або ўключэнне такіх матэрыялаў у іншыя творы ў любой форме праз выкарыстанне любых сродкаў масавай інфармацыі цi тэхналогій, якія вядомыя ў цяперашні час або могуць быць вынайдзеныя ў будучыні, на увесь тэрмін аховы аўтарскага права, прадугледжаны заканадаўствам, у адносінах да такіх матэрыялаў. Карыстальнік Сеткі таксама дазваляе доступ, прагляд, захоўванне або ўзнаўленне такіх матэрыялаў іншым карыстальнікам Сеткі для асабістага выкарыстання. Карыстальнік Сеткі дае адміністрацыі Сайта права рэдагаваць, капіраваць, публікаваць і распаўсюджваць любыя матэрыялы, размешчаныя карыстальнікам Сеткі на Сайце.

VI. У выпадку адсутнасці ў блогу, які ствараецца карыстальнікам Сеткі на Сайце, новых матэрыялаў на працягу 3 месяцаў з моманту стварэння блога такі блог можа быць выдалены адміністрацыяй Сайта з папярэднім апавяшчэннем карыстальніка за 7 дзён да выдалення. У выпадку, калі карыстальнік захоча вярнуць выдалены блог, карыстальнік мае права звярнуцца з запытам да Адміністрацыі Сайта па адрасе электроннай пошты [email protected].

4. Адміністрацыя Сайта можа атрымліваць і захоўваць любую інфармацыю, якую карыстальнік падае пры рэгістрацыі на Сайце (ці дазваляеце атрымліваць яе іншым чынам, напрыклад, з уліковага запісу Facebook). Тыпы асабістай інфармацыі, якая збіраецца, могуць уключаць:

  • адрас электроннай пошты
  • спасылка на карцінку з Facebook/Google (калі карыстальнік аўтарызаваўся)
  • Facebook ID або Google (калі карыстальнік увайшоў у сістэму)
  • IP адрас
  • інфармацыя пра браўзер
  • імя карыстальніка
  • каментары і кантэнт, якія зрабіў карыстальнік
  • дадзеныя пра вытворцу, мадэль, версіі аперацыйнай сістэмы мабільнага прылады, пашырэнні экрана
  • рэкламныя ідэнтыфікатары
  • мова, абраная для выкарыстання
  • падзеі і візіты.

Адміністрацыя Сайта выкарыстоўвае інфармацыю, апісаную ў гэтым Пагадненні для ўнутранага аналізу, распрацоўкі і паляпшэння сваіх прадуктаў і паслуг.

Персанальныя даныя карыстальнікаў не перадаюцца якім-небудзь трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прама прадугледжаных патрабаваннямі заканадаўства.

Для выдалення сваіх персанальных дадзеных з Сайта карыстальнік павінен звярнуцца з адпаведным запытам на адрас электроннай пошты адміністрацыі Сайта [email protected].