Усе навіны

Абвешчаны збор дапамогі трэнеру па плаванні з Баранавічаў, які праз палітычны пераслед быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў Польшчу

19 ліпеня, 12:37

Для палітвязня трэнера па плаванні Аляксея Повядайла адкрылі дабрачынны збор.

Павядайла прысудзілі да 2 гадоў калоніі за «кактэйль Молатава» ў багажніку аўто. Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня 2022 года выйшаў на волю са Шклоўскай ПК № 17.

Пасля вызвалення Павядайла разам з сям'ёй быў вымушаны зʼехаць у Польшчу, дзе мужчына перанёс аперацыю на калене.

На дадзены момант трэнер на рэабілітацыі і не можа працаваць два месяцы. Таксама для працы з дзецьмі разам з рэзюмэ патрабуюць даведку аб несудзімасці з Беларусі, якую немагчыма ўзяць.