Усе навіны

Пякарскі, Стасяловіч, Скамарошка атрымалі нейтральны статус

14 снежня, 08:10

Беларускія плыўцы Рыгор Пякарскі, Віктар Стасяловіч і Руслан Скамарошка і трэнеры Алена Малюска, Ігар Макееў, Марк Закутнеў, Сяргей Раманоўскі, а таксама ўрач Аляксандр Шулякоўскі атрымалі магчымасць выступаць на міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.

Раней яго атрымалі Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка і Анастасія Куляшова, а таксама галоўны трэнер Андрэй Ліпніцкі.