Усе навіны

Каткавец пра міжнародны бан: «Не магу сказаць, што ў Беларусі ўзровень слабы, проста хочацца сутыкнуцца ўжо і з іншымі асобамі»

31 ліпеня, 11:20

Пераможца чэмпіянату Беларусі ў кіданні дзіды Аляксей Каткавец расказаў пра матывацыю ва ўмовах адхілення ад міжнародных спаборніцтваў.

– Дэматывуе выступ толькі ў Беларусі і адсутнасць міжнародных стартаў?

– Больш крыўдна, калі глядзіш на іншых рабят, дзе ўзровень такі ж, і хочацца з імі паспаборнічаць. Накшталт і абстаноўка такая ж, але нават наладжваешся па-іншаму. Не магу сказаць, што ў нас узровень слабы, проста хочацца сутыкнуцца ўжо і з іншымі асобамі. На Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету выступаеш і прывыкаеш да гэтага, набіраешся досведу. Таму проста крыўдна. Добра, што ў Расію зараз ездзім. Таксама новае месца і новыя людзі. Будзе ўспрымацца інакш. Праз тыдзень едзем на чэмпіянат Расіі ў Чэлябінск. Пасля чаго будзем выступаць у фінале Лігі ў Екацярынбургу, – сказаў Каткавец.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.