Усе навіны

Ірына Жук: «Не хачу быць турысткай на Алімпіядзе. Калі буду гатовая, тады і буду перажываць за допуск»

1 жніўня, 19:59

Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук падзялілася меркаваннем аб допуску на АГ-2024.

На чэмпіянаце Беларусі яна паказала рэзультат 4,75 м.

– 4,75 – пяты вынік сусветнага сезону. Мне здаецца, што вы ў той момант былі вельмі задаволены сабой.

– Ведаеце, гэта было настолькі лёгка, што ёсць адчуванне, што я для гэтага не зрабіла нічога. І пасля гэтага адразу пайшоў маральны ўздым, бо здавалася, што я не выкарыстоўвала нават 80 працэнтаў сваіх сіл.

– А 100 працэнтаў гэта наколькі высока?

– Высока.

Калі ўсё складзецца спрыяльна, то мы паедзем [на Алімпіяду]. Не думаю пра гэта, таму што скачучы 4,75 што я там буду рабіць? Пакуль у мяне шмат праблем з тэхнікай, якія мне трэба вырашыць і паказаць найлепшы вынік.

Я не хачу быць там турысткай. Жадаю большага, жадаю дужацца. Пакуль не гатовая, а калі буду гатовая, тады і буду перажываць за допуск, – цытуе Жук sport5 са спасылкай на «Спорт-кадр».