Усе навіны

Ціхан пра нядопуск да АГ-2024: «Украіна агрэсіўна прадэманстравала свой характар і проста не дала нічога сказаць на канферэнцыі»

1 жніўня, 20:06

Кіраўнік БФЛА Іван Ціхан падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску да АГ-2024.

– Сяргей Назаравіч Бубка, выбітны атлет, вельмі моцны ўплыў мае на лёгкаатлетычную асацыяцыю. А мы ведаем адкуль ён родам – з Украіны.

Год таму збіралася канферэнцыя, і мы пісалі з просьбай аб тым, каб мы маглі выступіць. Яны нам адмовілі. Але і пытанне гэтае ўздымаць не сталі, таму што Украіна агрэсіўна прадэманстравала свой характар і проста не дала нічога сказаць на канферэнцыі.

Яны ўвогуле забаранілі пагутарыць на тэму пра наш допуск. Мы пісалі шмат разоў і апошні перад стартам сезона, каб заваёўваць ліцэнзіі, але адказаў ніякіх не было. Па-іншаму ніяк уплываць мы не можам. Толькі лістамі і званкамі, – сказаў Ціхан у эфіры праграмы «Спорт-кадр».