Усе навіны

Ціманоўская аб скарачэнні каранціну: «Адбылося хутка і нечакана. Тыдзень таму сказалі, што змагу паехаць на Алімпійскія гульні»

7 жніўня, 11:40

Беларуская лёгкаатлетка з польскім грамадзянствам Крысціна Ціманоўская пракаментавала скарачэнне каранціну пасля змены спартыўнага грамадзянства.

«Афіцыйна!!! З 06/08 я магу прадстаўляць зборную Польшчы, і ёсць шанец, што я паеду на чэмпіянат свету ў Будапешт.

Я вельмі шчаслівая, хоць зведваю дзіўныя эмоцыі, таму што ўсё адбылося так хутка і нечакана.

Тыдзень таму мне сказалі, што я змагу паехаць на Алімпійскія гульні, а ўчора з польскай федэрацыі прыйшоў афіцыйны ліст, што каранцін зняты і я магу прадстаўляць зборную Польшчы з 6 жніўня.

Дзякуй усім, хто дапамог мне ў гэтай складанай сітуацыі, і я спадзяюся ўбачыць вас у Будапешце», — напісала Ціманоўская.