Усе навіны

Шубянкоў пра беларусаў на расійскіх стартах: «Добра, што прызавыя расіян цяпер з'яжджаюць у брацкую рэспубліку. Трэба лепш працаваць»

8 жніўня, 15:30

Чэмпіён свету-2015 у бегу на 110 метраў з бар'ерамі расіянін Сяргей Шубянкоў ацаніў ідэю пра сумесны удзел расіян і беларусаў у спаборніцтвах.

«Гэта выдатна. Вельмі добра. Добра, што своечасова падмітусіліся, арганізавалі.

Тут толькі плюсы, максімальна малайцы – і ўсе, хто прыдумаў так зрабіць, і малайцы беларусы, што да нас прыязджаюць, малайцы, што на свае старты дазволілі прыязджаць.

Вельмі добра, што прызавыя, якія пакладзены расіянам, зараз з'яжджаюць у брацкую рэспубліку. Бо няфіг, трэба лепш працаваць. Я толькі за», – сказаў Шубянкоў.

Адзначым, што 6 жніўня Шубянкоў заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Расіі ў Чэлябінску, саступіўшы беларусу Віталю Парахоньку і расіяніну Анатолю Кісялёву.