Усе навіны

Кіраўнік World Athletics Коў: «Улічваючы падзеі ва Украіне, удзел Беларусі і Расіі ў АГ малаверагодны»

17 жніўня, 20:08

Прэзідэнт World Athletics (IAAF) Себасцьян Коў, перавыбраны на пасаду, выказаўся на тэму ўдзелу Беларусі і Расіі ў Алімпійскіх гульнях.

«Савет выразна выклаў нашу пазіцыю. І я быў бы вельмі здзіўлены, калі б у ёй адбыліся якія-небудзь змены.

Зразумела, мы будзем сачыць за ўсёй сітуацыяй. У нас ёсць камітэты па рызыках і працоўныя групы, якія імкнуцца быць у курсе сітуацыі і таго, як могуць скласціся абставіны, калі яна зменіцца.

Але мушу сказаць, што ў дадзены момант гэта (удзел Беларусі і Расіі ў АГ-2024 – заўв.) выглядае малаверагодным, улічваючы тое, які зараз стан спраў ва Украіне», – адзначыў Коў.

Нагадаем, што IAAF адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.