Усе навіны

Анастасія Мірончык-Іванова: «Абяцалі злавіць мяне падчас прабежкі ў лесапаласе, забіць, расчляніць і закапаць»

7 кастрычніка, 13:51

Беларуская лёгкаатлетка і падпісантка рэжымнага ліста Анастасія Мірончык-Іванова расказала, што ёй пагражалі фізічнай расправай.

– Самую жорсткую пагрозу з боку нядобразычліўцаў у свой адрас можаш узгадаць?

– Ой, столькі іх было… Самых розных абраз не палічыць, а з пагроз… Абяцалі злавіць мяне падчас прабежкі ў лесапаласе, што каля нашага РЦАП па лёгкай атлетыцы на Каліноўскага, забіць, расчляніць і закапаць. Але вядомая справа, хто плануе зрабіць, не стане пагражаць, таму, разумеючы, што ім важна запалохаць і аказаць псіхалагічны ціск, старалася, наколькі гэта было магчыма, увагі не звяртаць. А калі звярнулася да журналістаў і апублікавала скрыншоты з гэтым брудам, усе хамы самі збеглі ў кусты, – сказала Мірончык-Іванова.