Усе навіны

Кіраўнік БФЛА Ціхан: «Маем права выступаць на АГ на роўных з усімі. Некаторыя кажуць, што без госсімволікі не паедуць»

28 снежня, 18:15

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан расказаў пра падрыхтоўку да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024.

«Гульні БРІКС і Гульні Сяброўства стануць асноўнымі спаборніцтвамі, да якіх мы рыхтуемся, але таксама не адмаўляемся і ад Алімпійскіх гульняў. Маем поўнае права там выступаць на роўных са ўсімі. А потым будзем прымаць рашэнне: паедзем ці не. На дадзены момант сем ліцэнзій у нас ужо ёсць. На наступны год, можа, яшчэ некалькі набяром, а потым вырашым, хто ў выніку паедзе.

Нашы ўнутраныя старты даюць нам магчымасць спакойна атрымліваць ліцэнзіі і ўдзельнічаць у Алімпіядзе, нават нягледзячы на адсутнасць міжнародных спаборніцтваў.

На мой погляд, мы мусім адстойваць сваю пазіцыю. А якім будзе канчатковы вынік паездкі – вызначымся напярэдадні. Ужо некаторыя хлопцы гавораць, што без сваёй атрыбутыкі (гімна, сцяга, сімволікі, экіпіроўкі і т.п) не гатовы ехаць. Іншыя, наадварот, кажуць: «Пра мяне ведаюць, што я з Беларусі. Я прадэманструю добры вынік, заваюю медаль і буду стаяць на пастаменце. У любым выпадку прадстаўляю нашу Рэспубліку». У цэлым усё нармальна рэагуюць на дадзеныя пазіцыі. Хочам, каб хлопцы не былі ўшчэмлены ў сваіх інтарэсах. Нават любы адміністрацыйны рэсурс, якога ім не хапае, павінен быць забяспечаны, каб яны дастойна выступілі і паказалі сябе», – сказаў Ціхан.