Усе навіны

Краўчанка пра свой вышук МУС Расiі: «Проста нагадаю – свабода даражэй»

14 лютага, 17:35

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка пракаментаваў навіну аб тым, што ён і шэраг іншых беларускіх спартсменаў знаходзяцца ў вышуку МУС Расіі.

«Проста нагадаць, што лепш не ехаць мяняць дакументы ці яшчэ нешта. Цяга дадому ва ўсіх, але свабода даражэйшая», – напісаў Краўчанка ў Instagram.

Нагадаем, што расейскі інтэрнэт-партал «Медыязона» апублікаваў спіс людзей, якія лічацца ў вышуку ў расейскага МУС. Сярод іх ёсць больш за 3 тысячы грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі.