Усе навіны

Бар'ерыстка Грабарэнка: «Незадаволеная, як складваецца мой сезон, я неяк не вельмі бегаю»

20 лютага, 08:51

Эльвіра Грабарэнка (Герман) пасля перамогі на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы 2024 у памяшканні на дыстанцыі 60м з бар'ерамі расказала, як складваецца для яе сезон.

– Увогуле прабегла я з вынікам 8:01. Ізноў жа паўтаруся, што, насамрэч, незадаволеная, як складаецца мой сезон, досыць цяжка. Не ведаю, буду разбірацца ў чым справа.

Але я хачу сказаць, што я вельмі ганаруся сваім мужам (Максім Грабарэнка – заўв. Tribuna.com), які ўчора ўстанавіў асабісты рэкорд на шэсцьдзесят [метраў], паказаў сапраўды моцны вынік. Я яго кахаю і буду спадзявацца, што ён будзе прагрэсаваць. Дакладней, я ведаю, што ён будзе прагрэсаваць.

– Скажы калі ласка, дзе мы цябе яшчэ ўбачым?

– Праз тыдзень я буду выступаць на чэмпіянаце Расіі.

– Якія мэты ставіш перад сабой?

Калі шчыра, я хацела б размяняць 8 секунд, але я не ведаю, як атрымаецца, таму што сезон такі, што я неяк не вельмі бегаю. Насамрэч паглядзім, як складзецца, няхай усё атрымаецца. Дзякуй, – сказала Грабарэнка.