Усе навіны

Волкаў на чэмпіянаце Расіі выканаў алімпійскі нарматыў

24 лютага, 23:17

У Маскве праходзіць чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.

Ураджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які выступае за Беларусь, у скачках з шастом паказаў вынік 5,82. Ён стаў першым і выканаў алімпійскі нарматыў. Гэта 10-ы вынік сусветнага сезона.