Усе навіны
Video

Фемке Бол абнавіла ўласны сусветны рэкорд у бегу на 400 м і ўпершыню выйграла ЧС у памяшканні

3 сакавіка, 09:43

Нідэрландская лёгкаатлетка Фемке Бол устанавіла новы сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў.

У фінале ЧС па лёгкай атлетыцы ў памяшканні яна заваявала золата, паказаўшы час 49,17 з – абнавіла ўласны сусветны рэкорд, які быў 49,24 с. 24-гадовая спартсменка другі раз у 2024-м абнавіла яго.

Для Бол гэта першае золата на чэмпіянатах свету ў памяшканні. У 2022 годзе ўзяла срэбра ў гэтай жа дысцыпліне, а таксама стала віцэ-чэмпіёнкай у эстафеце 4х400м.

Серабро атрымала Лейке Клавер з Нідэрландаў, бронзавым прызёрам стала амерыканка Алексіс Голмс.

ЧС-2024 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні праводзяць у Глазга, Шатландыя.

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

Глазга, Шатландыя

Бег на 400 м, жанчыны, фінал

1. Фемке Бол (Нідэрланды) – 49,17 с

2. Лейку Клавер (Нідэрланды) – 50,16

3. Алексіс Голмс (ЗША) – 50,24