Усе навіны

Мацвей Волкаў: «Трэба стварыць федэрацыю скачкоў з шастом, якая не будзе мець ніякага дачынення да дурдома»

5 сакавіка, 09:34

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, падзяліўся меркаваннем пра міжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкі.

– Себасцянь Коу сказаў, што беларусаў і расiян на АГ-2024 не будзе.

– Лёгкая атлетыка – каранёвая сістэма дрэва, на ёй трымаюцца ўсе віды спорту. Цяпер сусветная федэрацыя лёгкай атлетыцы перажывае цяжкія часы. Яны цяпер нават перасталі падзяляць рэкорды ў манежы і на вуліцы (насамрэч яшчэ з 2000 года – Tribuna.com). Чаму? Як толькі Дзюпланцiс (швед нарадзіўся ў 1999 годзе – Tribuna.com) пачаў скакаць сусветныя рэкорды – а гэта выплаты па 100 тысяч долараў – стала не выгадна. Хоць ён у іх амбасадор, які на сабе цягне гэты гнілы від спорту. Яны павінны ўвогуле яго на руках насіць. Павінны даваць усё, што ён захоча абы скакаў, абы рэкламаваў. Але не. Цяпер няма розніцы скокнуць 6,20 на вуліцы ці ў манежы.

Бачу адзіны варыянт нашай сям'і скакуноў з шастом: стварэнне федэрацыі скачкоў з шастом, якая не будзе мець ніякага дачынення да гэтага дурдому. Вельмі нелагічна – дзе спартыўная хадзьба, а дзе штурханне ядра? У адным штурхальніку ядра 4 дзяўчынкі са спартовай хадзьбы. На жаль, няма грошай. Усё, што можна яны высмакталі (мае на ўвазе World Athletic – Tribuna.com). Мы будзем заставацца ў лёгкай атлетыцы, але асноўная частка спаборніцтваў будзе за межамі стадыёнаў, пад сваёй эгідай, – сказаў Волкаў.