Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Беларуская скакуха знялася ў рэкламе папулярнага польскага спартыўнага брэнда

Беларуская скакуха знялася ў рэкламе папулярнага польскага спартыўнага брэнда

Пры чым тут Левандоўскі?

Аўтар — Pam-pam
7 сакавіка, 00:34
Беларуская скакуха знялася ў рэкламе папулярнага польскага спартыўнага брэнда

Маладая беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік знялася ў рэкламе вядомага спартовага брэнда 4f.

Скакуха ў вышыню, якая ў лютым гэтага года на чэмпіянаце Польшчы выканала алімпійскі нарматыў, усё яшчэ знаходзіцца ў працэсе змены грамадзянства.

Але, здаецца, палякі ўжо лічаць яе сваёй. Жодзік разам з іншымі спартсменкамі прыняла ўдзел у рэкламе вядомага польскага брэнда 4f.

4f часта супрацоўнічае з польскімі спартсменамі, але галоўнымі зоркамі брэнда з'яўляецца сямʼя Левандоўскіх. Роберт часам робіць рэкламу 4f у сваіх сацсетках, а ў яго жонкі Ганны ёсць імянная лінейка адзення ад 4f.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты