Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Беларускі лёгкаатлет парушыў правілы ў Германіі, але пакаралі яго не штрафам

Беларускі лёгкаатлет парушыў правілы ў Германіі, але пакаралі яго не штрафам

Вы такога хочаце ў Беларусі?!

Аўтар — Pam-pam
23 красавіка, 17:13
Беларускі лёгкаатлет парушыў правілы ў Германіі, але пакаралі яго не штрафам

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, які выказваўся супраць беззаконня ў Беларусі пасля выбараў-2020 і ў выніку вымушана пакінуў Радзіму, падзяліўся ў сацсетках гісторыяй, у якую толькі-толькі патрапіў.

Спартсмен расказаў, як па дарозе на працу праехаў на сваім ровары цэнтральную плошчу аднаго з раёнаў Леверкузена. Гэта заўважыў мясцовы паліцыянт, за што спыніў беларуса.

Паліцыянт распавёў, што з 10 да 18 гадзін па плошчы нельга праязджаць на ровары, але паколькі для Краўчанкі гэта было першае парушэнне, то абышлося без штрафу.

Супрацоўнік правапарадку ветліва папрасіў дакументы, перапісаў звесткі, пасля чаго сказаў: «Проста так мы не адпускаем, вам трэба адціснуцца 10 разоў».

Лёгкаатлет усміхнуўся і адказаў, што хоць сто, пасля чаго пачаў адціскацца ў цэнтры плошчы, дзе ходзіць вялізная колькасць людзей.

«Ён лічыць 8,9,10,11,12, 13, 14, 15 я думаю ### [блін] хто мяне за язык цягнуў. Зараз буду тут 100 разоў рабіць».

У выніку беларус абышоўся 20 адцісканнямі і атрымаў пахвалу паліцыянта за добрую тэхніку выканання.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты