Усе навіны

Вязовіч пра перамогу на ралі-рэйдзе «Золата Кагана» ў Расіі: «Гэта проста захапленне»

25 красавіка 2023, 11:39

Капітан каманды «МАЗ-СпортАВТО» Сяргей Вязовіч пракаментаваў перамогу каманды ў ралі-рэйдзе «Золата Кагана» ў Астраханскай вобласці, дзе беларусы абышлі расійскія экіпажы. Нагадаем, што беларусы і расіяне адхіленыя ралі-рэйду «Дакар» пасля таго, як Расія з 24 лютага 2022 года працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«[На апошнім этапе] мы стартавалі ў 12 хвілінах ад лідара з 4 хвілінамі перавагі ў генеральнай класіфікацыі. Мы разумелі, што супернікі таксама будуць атакаваць, таму мы атакавалі першыя 150 км проста з усіх сіл, вельмі небяспечна, вельмі рызыкоўна, але потым убачылі Андрэя Каргінава, які заблудзіўся, і зразумелі, што для нас гонка зроблена, што яе трэба проста завяршыць, і на фінішы наш грузавік першы.

Гэта проста захапленне», – распавёў Вязовіч.