Усе навіны

Капітан «МАЗ-Спортаўта» Вязовіч: «Адхіленне ад Дакара-2022 парушыла пік формы»

26 ліпеня, 18:17

Пілот і капітан «МАЗ-Спортаўта» Сяргей Вязовіч распавёў пра цяжкасці выкліканых у сувязі з адхіленнем каманды ад ралі Дакар-2022.

«Самым цяжкім было пасля адхілення каманды ад Дакар-2022 было знайсці матывацыю для працягу руху наперад. Як тэхнічнага разьвіцця, так і фізічнай падрыхтоўкі. Трэба было ўвесь гэты прамежак часу паводзіць сябе ў добрай фізічнай форме, быць гатовым да старту. Для ўсяго гэтага патрэбная матывацыя.

Шаўковы шлях стаў такой матывацыяй. Вялікая гонка з сур'ёзным супернікам дало новы штуршок кіслароду ў каманду. Барацьба, адрэналін і вось зараз прысмак, смага вярнуцца, адыграцца, паказаць найлепшы вынік, выставіць большую колькасці экіпажаў дало свае станоўчыя моманты.

Для нас усё склалася няўдала. Каманда знаходзілася на піку, на ўздыме. Мы прызвычаілі заўзятараў да занятых месцаў на подыўме Дакара, да перамог на іншых міжнародных гонках. І вось адхіленне ад Дакар-2022 і прыход кавіда, я б сказаў нават больш адхіленне, вось гэты пік формы парушыў», – сказаў Вязовіч.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.