Усе навіны

Уэйд, Навіцкі, Паў Газоль, Паповіч і Тоні Паркер намінаваныя на ўключэнне ў Залу славы

18 лютага 2023, 10:35

НБА назвала прэтэндэнтаў на ўключэнне ў Залу славы баскетбола імя Джэймса Нейсміта ў 2023 годзе.

У спіс увайшлі легендарныя гульцы НБА Дуэйн Уэйд, Дырк Навіцкі, Паў Газоль, Тоні Паркер, трэнер Грэг Паповіч, а таксама экс-баскетбалісткі жаночай НБА Джэніфер Аззі і Бэкі Хэман.

Уэйд выйграў тры чэмпіёнскія тытулы ў складзе «Маямі», Навіцкі правёў 21 сезон у складзе «Даласа», з якім у 2011 годзе выйграў першае ў гісторыі клуба чэмпіёнства.

Паў Газоль - двухразовы чэмпіён у складзе «Лейкерс». Паркер чатыры разы выйграваў чэмпіянат з «Сан-Антоніа».

Пад кіраўніцтвам Паповіча «Сан-Антоніа» заваяваў 5 чэмпіёнскіх тытулаў.

Канчатковы спіс новых членаў Залы славы прадставяць 1 красавіка падчас фіналу чатырох NCAA ў Х'юстане.

Цырымонія ўключэння ў Залу славы адбудзецца 12 жніўня.