Усе навіны

Леброн прапусціць трэніроўку перад матчам усіх зорак па асабістых прычынах

18 лютага 2023, 22:32

Форвард «Лейкерс» Леброн Джэймс не будзе ўдзельнічаць у трэніроўцы перад Матчам усіх зорак НБА.

Ён будзе адсутнічаць па асабістых прычынах. 19 лютага ён дасць прэс-канферэнцыю.

Матч усіх зорак адбудзецца 19 лютага. Леброн – капітан адной з каманд, ён будзе супрацьстаяць іншаму капітану Янісу Адэтакумба.