Усе навіны

Ёкіч падвярнуў галёнкаступ на пачатку 4-га матчу з «Маямі», але працягнуў гульню

10 чэрвеня, 09:53

Цэнтравы «Дэнвера» Нікола Ёкіч падвярнуў галёнкаступ у першай чвэрці чацвёртага матчу фінальнай серыі НБА з «Маямі» (108:95, 3-1).

Ёкіч няўдала стаў на правую нагу падчас барацьбы за падбор. Ён кульгаў, аднак змог прадоўжыць матч.

Нікола набраў 23 ачкі, 12 падбораў, 4 перадачы, 3 перахопы.